Стыпендыі Міністэрства замежных спраў Эстоніі для навучання ў летняй школе

Стыпендыі Міністэрства замежных спраў Эстоніі для навучання ў летняй школе

Стыпендыя Міністэрства замежных спраў Эстоніі для студэнтаў і студэнтак з Беларусі, Грузіі і Украіны на ўдзел у летняй школе. Перыяд падачы: 6 сакавіка – 9 красавіка 2017 г.

Вынікі будуць вядомыя ў першы тыдзень траўня 2017 г.

Стыпендыя пакрывае:
•    Аплату навучання (аплату непасрэдна навучання, наведаванне культурных мерапрыемстваў, навучальных візітаў  і падарожныя выдаткі для пераездаў паміж рознымі гарадамі ў межах навучання) ;
•    Аплату арэнды жылля;
•    Аплату падарожных выдадткаў падчас праходжання навучання ў Тарту ў памеры 190 eўра

На кожную, з пералічаных ніжэй праграм, прадугледжана па 5 стыпендый:
•    Сацыяльнае вымярэнне: Эстонская бізнес-асяроддзе і адносіны Расія-ЕС, 9-22 ліпеня 2017 у Таліне і Тарту.
•    Сацыяльнае вымярэнне: Адносіны ЕС-Расія і бяспека ў балцкім рэгіёне 16-29 ліпеня 2017 г. у Таліне і Пярну. https://www.ut.ee/en/admissions/social-dimension-eu-russian-relations-an...
•     Юры Лотман і Семіотыка культуры, 3-14 ліпеня 2017 г у Тарту

•     Спалучэнне адукацыйных тэхналогій з навучаннем у 21 стагоддзі, 3-14 ліпеня 2017 г. у Тарту.
Хто можа падавацца?
•    Студэнты бакалаўрыята , пачынаючы з 2 курса навучання, якія маюць грамадзянства Беларусі, Грузіі ці Ўкраіны.
Звярніце ўвагу, на крытэты адпаведнасці для праграмы Спалучэнне адукацыйных тэхналогій з навучаннем у 21 стагоддзі :
•    студэнты, якія маюць практычны досвед выкладання ці правядзення лекцый;
•    выкладчыкі ўніверсітэтаў.

Заяўка
Заяўка падаецца анлайн  
Заўяка на ўдзел у летняй школе падаецца адначасова з заяўкай на стыпендыю, таму, калі ласка, не забывайцеся дададаваць гэту інфармацыю.
Неабходныя дакументы

  • матывацыйны ліст (максімум 900 слоў), які тлумачыць як удзел у летняй школе звязаны з працай ці навучаннем кандыдатаў, як яны плануюць распаўсюджваць веды і інфармацыю, атрыманую ў часе навучання і скарыстоўваць досвед у будучым;
  • CV (curriculum vitae);
  • выпіска аб акадэмічнай паспяховасці на ангельскай мове або даведка (пацверджанне) з месца працы;
  • копія пашпарта.

Назвы ўсіх дакументаў павінны пачынацца з прозвошча кандыдата (-ткі): Напрыклад: Lucevich_motivation letter; Lucevich_CV  і г.д.

Дакументы, аформленыя не належным чынам не будуць брацца да разгляду.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ад  Margot Must  па адрасе электроннай пошты Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. або па тэлефоне +372 737 5561.

Крыніца: www.ut.ee

Новостной блок сайта БРОО "Объединенный путь"

 

Опубликовано: 23.03.17