Еўрасаюз абвяшчае рэгіянальны конкурс эканамічных праектаў для гарадоў Усходняга партнёрства

Еўрасаюз абвяшчае рэгіянальны конкурс эканамічных праектаў для гарадоў Усходняга партнёрства

Еўрапейскі Саюз абвяшчае рэгіянальны конкурс праектаў, які павінен спрыяць дасягненню мэтаў новай праграмы ЕС – “Мэры за эканамічны рост” дзеля падтрымкі гарадоў краін “Усходняга партнёрства”, якія павінны ствараць актыўныя стымулы для эканамічнага росту і стварэння працоўных месцаў. Апошни тэрмин падачы - 31.05.2017 г.

Конкурс прафінансуе пілотныя праекты, якія ўлучаны ў гарадскія Мясцовыя планы развіцця і накіраваны на:

  • інвеставанне ў мясцовыя параўнальныя перавагі (comparative advantages) для стымулявання развіцця бізнесу;
  • інвестванне ў стварэнне інфраструктуры каб палепшыць бізнес асяродддзе;
  • прыцягненне замежных інвестыцый і павелічэнне доступу мясцовага бізнесу да фінансавання.

Конкурс скіраваны на гарады, якія ўжо маюць Мясцовыя планы эканамічнага развіцця, адпаведныя прынцыпам, выкладзеным у канцэпцыі “Мэры за эканамічны рост” (Mayors for Economic Growth Concept).

Адабраныя гарады стануць “піянерамі” праграмы “Мэры за эканамічны рост”. Кандыдаты з Беларусі могуць падаваць праекты ў рамках Лоту 1.

Лот 1: Арменія, Азербайджан, Беларусь і Малдова 
Агульны памер грантаў на 4 краіны – 5.000.000 еўра (або 2-3 праекты на краіну ў залежнасці ад якасці праектных заявак).     
Еўрапейская камісія пакрые ад 50% да 90% кошту праекта. 
Працягласць праекта: ад 18 да 48 месяцаў.     
Хто можа падавацца

  • мясцовыя улады;
  • адзін заяўкнік можа падаваць толькі адну заяўку у якасці асноўнага заяўніка ці партнёра;
  • удзел кансорцыумаў, якія ўлучаюць недзяржаўныя арганізацыі, мясцовыя і рэгіянальныя агенцыі па эканамічным развіцці, НДА, бізнес-асацыяцыі, адукацыйныя ўстановы, малы і сярэдні бізнес, мясцовыя муніцыпальныя кампаніі, асацыяцыі ўладальнікаў дамоў (кааператываў), вітаюцца

Кожны з прапаваных праектаў павінен быць нацэлены на адзін або групу муніцыпалітэтаў толькі ў адной з краін! 
Партнёрства асацыяцый мясцовых улад з іх калегамі з краін ЕС, Еўрапейскай эканамічнай прасторы, “Усходняга парнёрства” або з краінамі-кандыдаткамі на ўступленне ў Еўрасаюз, вітаюцца.
Дзеянні, накіраваныя на працаўладкаванне жанчын і моладзі, заахвочваюцца.        
Па дадатковых пытаннях можна звяртацца па адрасе: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. 
Падаць і знайсці дадатковую інфармацыю можна па гэтай спасылцы. 
Крыніца: webgate.ec.europa.eu

Новостной блок сайта БРОО "Объединенный путь"