Еўрапейскі Саюз абвяшчае конкурсы праектных прапаноў для Беларусі

Еўрапейскі Саюз абвяшчае конкурсы праектных прапаноў для Беларусі

Еўрапейскі Саюз абвесціў конкурс праектных прапаноў дзеля развіцця патэнцыялу і падтрымкі арганізацый грамадзянскай супольнасці і ўмацавання іх супрацоўніцтва з мясцовымі ўладамі. Сярод прыярытэтаў Еўрапейскай камісіі ў гэтым годзе:

  • актывізацыя дзеянняў па стварэнні спрыяльных умоў для функцыянавання НДА;
  • прасоўванне паўнавартаснага і структураванага ўдзелу НДА ў фарміраванні ўнутранай палітыкі, праграмаванні Еўрасаюзу ды іншых міжнародных працэсах;
  • развіццё патэнцыялу НДА і павышэнне іх ролі як незалежных актараў развіцця.

Галоўная мэта конкурсу - узмацненне ролі грамадзянскай супольнасці і мяcцовых улад у Беларусі ў прасоўванні празрыстага кіравання, дэмакратычных рэформ і правоў чалавека і забеспячэнне інклюзіўнага сацыя-эканамічнага развіцця.  У гэтым годзе конкурс мае тры лоты.

Лот1: Падтрымка грамадзянскай супольнасці (НДА), якая будзе весці да працэсу эфектыўнага кіравання і сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Спецыяльная мэта Лота - павелічэнне ролі грамадзянскай супольнасці ў забеспячэнні вяршэнства закону, дэмакратычных рэформ, павелічэнні публічнай падсправаздачнасці, а менавіта:

  • паляпшэнне якасці аказання паслуг дзяржавай (інавацыйныя рашэнні, лепшыя еўрапейскія і міжнародныя практыкі і г.д.);
  • спрыянне эфектыўнасці, справаздачнасці, празрыстасці і інтэграванасці публічных інстытутаў (праз удзел у іх стварэнні, павышэнне патэнцыялу ці ажыццяўленне рэформ);
  • павелічэнне ўцягнутасці прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці ў дыялог па фармаванні палітык з уладамі, маніторынгу рэформ і іх імплементацыі ў сацыяльна-эканамічным сектары (сацыялка, перапрацоўка смецця, транспарт, энергетыка, ахова здароўя) улучна з падтрымкай нацыянальных прыярытэтаў, вызначаных Нацыянальнай стратэгіяй устойлівага сацыльна-эканамічнага развіцця да 2030 г.;
  • умацаванне арганізацый грамадзянскай супольнасці праз развіццё іх патэнцыялу і ментарства, асабліва ва ўнутранай справаздачнасці, знешняй дасяжнасці і грамадскім ўдзеле (для лепшага прадстаўлення інтарэсаў мэтавых груп і скарыстання механізмаў зваротнай сувязі);
  • сумесныя дзеянні мясцовых улад і арганізацый грамадзянскай супольнасці па падтрымцы культурнага і крэатыўнага сектараў, забеспячэнне стабільнага сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Фінансавы памер Лота 1 складае - 1850.000 еўра з мінімальнай сумай гранта 1,500,000 і максімальнай - 1,850,000 еўра. Для заўянікаў з Беларусі сума падтрымкі можа сягаць 90%, для заяўнікаў з ЕС - 75 % ад агульнай сумы праекта.

Больш падрабязна ўмовы ўдзелу, а таксама пра иншыя лоты і іх мэты глядзіце, калі ласка, па гэтай спасылцы.

Прапановы прымаюцца да 1 чэрвеня 2017 года да 24:00 (па Брусельскім часе).

Інфармацыйная сустрэча па гэтым конкурсе заявак адбудзецца 4 траўня 2017 года.

Новостной блок сайта БРОО "Объединенный путь"