Последние новости

22.08.2017Стыпендыя 10 000 £ - Global Study Award
Стыпендыя 10 000 £ - Global Study AwardСтыпендыяльная праграма Global Study Award арганізавана арганізацыямі: ISIC ...
22.08.2017Вакансіі: каардынатар даследвання SYMPA / BIPART
Вакансіі: каардынатар даследвання SYMPA / BIPARTАсноўныя абавязкі: планаваць даследчую позву BIPART, кіраваць зместам ...
22.08.2017Летние академии для молодежи
Летние академии для молодежиПрограмма трансграничного сотрудничества ...
16.08.201717 августа в Бресте пройдет праздник для велосипедистов
17 августа в Бресте пройдет праздник для велосипедистов17 августа в 17.00 на гребном канале состоится праздник под названием ...

Конкурс ідэяў “Разам да справы”

Конкурс ідэяў “Разам да справы”

Грамадзкая культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Школа маладых мэнэджэраў публічнага адміністраваньня SYMPA абвяшчаюць конкурс праектных ідэяў, скіраваных на спрыяньне мясцоваму і рэгіянальнаму разьвіцьцю па ўсёй Беларусі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца любыя непалітычныя ініцыятывы і арганізацыі грамадзянскай супольнасьці, дзяржаўныя ўстановы і камэрцыйныя арганізацыі, фізычныя асобы, крэатыўныя каманды, і ўсе, хто займаецца паляпшэньнем культурніцкай і сацыяльнай прасторы ў сваім населеным пункце або рэгіёне.

На конкурс прымаюцца ідэі, якія:
– Могуць зрабіць лепшым жыцьцё ў вашай мясцовасьці агулам ці для нейкай групы людзей;
– Яднаюць актыўных жыхароў для вырашэньня грамадзка важных пытаньняў;
– Умацоўваюць ідэнтычнасьць, у тым ліку праз пашырэньне ведаў пра гісторыю і культуру, пра родны горад або рэгіён;
– Матывуюць да адказнасьці за лёс свайго населенага пункту;
– Разьвіваюць крэатыўны падыход да ажыцьцяўленьня задумаў;
– Павялічваюць патэнцыял грамадзкіх актывістаў;
– Дапамагаюць наладзіць кантакты розным групам паміж сабой і зь дзяржаўнымі арганізацыямі і ўстановамі.

Заяўка мусіць утрымліваць:
– Імёны і прозьвішчы аўтараў / ініцыятараў праекту, кантакты;
– Назву, мэту і сутнасьць праекту (да 700 словаў);
– Мэтавыя аўдыторыі (чаму і каму гэты праект неабходны);
– Чаму ідэя ўнікальная і/ці актуальная;
– Калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;
– Якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія – шукаеце (каманда, партнэры, бюджэт).

Заяўку неабходна даслаць да 20 студзеня 2017 г. праз эл. адрас: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. з пазнакай “На конкурс ідэяў”.

Падтрыманыя ідэі мусяць быць рэалізаваныя ў любы час у пэрыяд з 01.02.2017 г. па 31.01.2018 г.
Вынікі конкурсу абвесьцяць 30 студзеня 2017 г. на сайце budzma.by.

З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся праз эл. адрас Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..

Новостной блок сайта БРОО "Объединенный путь"