Конкурс міжнародных моладзевых праектаў EUROPEANS FOR PEACE

Конкурс міжнародных моладзевых праектаў EUROPEANS FOR PEACE

Нямецкі фонд “Памяць, адказнасьць і будучыня” (EVZ) у межах праграмы EUROPEANS FOR PEACE абвясьціў конкурс міжнародных праектаў абмену моладзі зь Нямеччыны, краінаў Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Ўсходняй Эўропы, а таксама Ізраіля.



Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца школы і пазашкольныя адукацыйныя ўстановы, моладзевыя групы. У межах праектаў моладзь займаецца тэмай дыскрымінацыі і перасьледу падчас нацыянал-сацыялізму і / або актуальнымі пытаньнямі дыскрымінацыі.

Тэма праграмы ў 2017/2018 гг.: Дыскрымінацыя: расплюшчыце вочы!

Заяўкі на ўдзел у праграме прымаюцца на нямецкай і ангельскай мовах. Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна да 1 сьнежня 2016 г. запоўніць форму заяўкі, а таксама фінансавы плян.

Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.

Паводле oeec.by

Новостной блок сайта БРОО "Объединенный путь"