Фонд развіцця мясцовых супольнасцей (CMDF) прымае заяўкі на праекты развіцця мясцовых супольнасцей

Фонд развіцця мясцовых супольнасцей (CMDF) прымае заяўкі на праекты развіцця мясцовых супольнасцей

Фонд развіцця мясцовых супольнасцей (CMDF)працягвае прыём заявак ад беларускіх арганізацый і ініцыятыў, якія спрыяюць ўдзелу грамадзян у жыцці мясцовых супольнасцей. 

Бліжэйшы тэрмін падачы праектных прапаноў - 30 красавіка 2018 года (уключна). Максімальная працягласць праекта складае 12 месяцаў. Памер фінансавання залежыць ад спецыфікі праекта і не можа перавышаць $10,000.

Якія ідэі падтрымлівае Фонд? Гэта могуць быць ідэі любой накіраванасці, якія здольныя аб'яднаць жыхароў для сумеснай дзейнасці і дасягнення рэалістычных, грамадска карысных вынікаў. Тэмы праектаў могуць уключаць паляпшэнне мясцовай інфраструктуры, добраўпарадкаванне тэрыторыі, развіццё добрасуседскіх адносін, кампаніі па абароне і прасоўванні правоў і інтарэсаў, ўкараненне інструментаў і практык ўдзелу грамадзян у прыняцці рашэнняў на мясцовым узроўні.

Сайт ОДБ Брюссель

Опубликовано: 25.04.18