Летняя школа ў Будапешце (Венгрыя)

Летняя школа ў Будапешце (Венгрыя)

Летняя школа Antall József Summer School пройдзе ў Будапешце з 2 па 13 ліпеня 2018.

Школа ўяўляе сабой двухтыднёвую адукацыйную праграму, у цэнтры якой ляжыць важнае супрацоўніцтва паміж краінамі Цэнтральнай Еўропы і краінамі Вышаградскай групы. Арганізатары прапануюць усім удзельнікам і ўдзельніцам стыпендыю: аплату транспартных выдаткаў, пражывання, навучання і ўдзелу ў мерапрыемствах, двухразовага харчавання. Самастойна неабходна будзе аплаціць візу і страхоўку. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 19 красавіка.

Рэгістрацыя ў школе платная, плата складае 80€. Аплаціць рэгістрацыйны ўзнос павінны толькі тыя ўдзельнікі і ўдзельніцы, якіх залічылі ў школу.

На школе будуць дэталёва разгледжаны многія аспекты гэтага супрацоўніцтва: гісторыя, знешняя палітыка, палітыка бяспекі, эканамічная палітыка, энергетычная палітыка, інавацыі, культура і турызм, устойлівасць. Усе гэтыя пытанні будуць разгледжаны пры дапамозе лекцый, семінараў, дэбатаў і дыскусій.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • Кандыдаты з краін V4, у тым ліку Беларусь;
  • Узроставае абмежаванне 21 - 35 гадоў;
  • Валоданне англійскай мовай.

Для ўдзелу ў школе неабходна:

  • запоўніць анлайн заяўку;
  • рэзюмэ (1 старонка);
  • рэкамендацыйны ліст (па-ангельску, напісаны прадстаўніком факультэта, або працадаўцам);
  • пацвярджэнне ведаў ангельскай мовы.

Крыніца: ajsummerschool.com

Опубликовано: 20.03.18