15 беларускіх гарадоў далучацца да ініцыятывы ЕС «Пагадненне мэраў» у Мінску

15 беларускіх гарадоў далучацца да ініцыятывы ЕС «Пагадненне мэраў» у Мінску

З 13 па 14 снежня 2017 года Міжнародная канферэнцыя «Пагадненне мэраў: супрацоўніцтва паміж мясцовымі і дзяржаўнымі органамі ўлады ў краінах Усходняга партнёрства» збярэ ўдзельнікаў з 6 краін. Канферэнцыя адбудзецца ў гасцініцы «Вікторыя» па адрасе пр-т Пераможцаў, 59, г. Мінск, Беларусь.

Абвешчаная ”самай вялікай у свеце ініцыятывай у галіне клімату і энергіі” Еўракамісарам Мігелем Арыас Каньете, Пагадненне мэраў па клімаце энергіі аб'ядноўвае тысячы мясцовых і рэгіянальных органаў улады, якія добраахвотна ўзялі на сябе абавязкі рэалізаваць мэты ЕС у галіне клімату і энергіі на сваёй тэрыторыі. Праект ЕС «Пагадненне мэраў - Усход» накіраваны на папулярызацыю гэтай ініцыятывы ў краінах Усходняга партнёрства. Падпісанты з гэтага рэгіёну прынялі абавязкі скараціць выкіды вуглякіслага газу на 20 або 30% да 2030 года.

У цэнтры ўвагі на канферэнцыі - дасягненні гарадоў-падпісантаў з краін Усходняга партнёрства, развіццё «Пагаднення мэраў» у Беларусі, крыніцы фінансавання для рэалізацыі энергаэфектыўных праектаў. Таксама падчас мерапрыемства адбудзецца ўрачыстая цырымонія падпісання, дзе 15 беларускіх гарадоў далучацца да «Пагаднення мэраў».

Сярод удзельнікаў Міжнароднай канферэнцыі - Васіліс Марагас, Начальнік аддзела рэгіянальных праграм Усходняга суседства ў генеральным дырэктараце суседства і пашырэння Еўракамісіі, Міхаіл Малашанка, дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржкамітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, Крыстоф Фрэрынг, кіраўнік групы экспертаў праекта «Пагадненне мэраў - Усход» і Ян Вандерс, лідар каманды праграмы «Пагадненне мэраў - Дэманстрацыйныя праекты». Мерапрыемства збярэ каля 150 удзельнікаў: прадстаўнікоў Еўрапейскай Камісіі, міністэрстваў і дэпартаментаў краін Усходняга партнёрства, грамадскіх арганізацый, міжнародных фінансавых інстытутаў, мэраў гарадоў з Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Грузіі, Малдовы і Украіны.

Арганізатарамі Міжнароднай канферэнцыі «Пагадненне мэраў: супрацоўніцтва паміж мясцовымі і дзяржаўнымі органамі ўлады ў краінах Усходняга партнёрства» выступаюць Праграма ЕС «Пагадненне мэраў - Дэманстрацыйныя праекты», Праект ЕС «Пагадненне мэраў - Усход» і Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.

Журналісты запрашаюцца да ўдзелу ў прэс-канферэнцыі і ўрачыстай цырымоніі падпісання.

Прэс-канферэнцыя і цырымонія падпісання пачнуцца ў 12:20 ў кангрэс-холе. Папярэдняя рэгістрацыя для журналістаў абавязковая і адкрыта да 17:00 12 снежня 2017 года па нумары +375 29 117 54 69.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да Камунікацыйнага эксперту праекта «Пагадненне мэраў - Усход» у Беларусі Антона Раднянкова: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра., mob: +375 25 92 44 213

http://www.eumayors.eu

http://www.soglasheniemerov.eu

http://com-dep.enefcities.org.ua

Covenant of Mayors East (CoM East) – гэта праект, які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і накіраваны на аб'яднанне мясцовых і рэгіянальных уладаў краін Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна) у рэалізацыі палітыкі ў галіне устойлівай энергетыкі, памяншэння залежнасці ад выкапнёвых відаў паліва, павышэння бяспекі энергазабеспячэння. З 300 гарадоў-падпісантаў краін Усходняга партнёрства - 31 мясцовы орган улады ў Беларусі прыняў на сябе абавязкі скараціць выкіды вуглякіслага газу на 20% ці 30%. Больш падрабязна аб праекце: www.soglasheniemerov.eu

Пагадненне мэраў - Дэманстрацыйныя праекты (Covenant of Mayors - Demonstration Projects) - гэта праграма Еўрапейскага саюза, якая падтрымлівае органы мясцовай улады краінаў Усходняга партнёрства, якія з'яўляюцца падпісантамі "Пагаднення мэраў" і налічваюць менш за 200 тысяч жыхароў. "Пагадненне мэраў - Дэманстрацыйныя праекты" дапамагае невялікім гарадам тэхнічна і фінансава для рэалізацыі мерапрыемстваў у галіне энергаэфектыўнасці, уключаных у іх Планы дзеянняў па ўстойліваму энергетычнаму развіццю. Зараз у краінах Усходняга партнёрства рэалізуюцца 19 праектаў: ​​11 - ва Украіне, 3 - у Малдове, 3 - у Беларусі, 1 - у Арменіі і 1 - у Грузіі. Больш падрабязна аб праграме: www.com-dep.enefcities.org.ua

Ініцыятыва EU4Energy накіравана на ўдасканаленне энергазабеспячэння, бяспекі і доступу, а таксама папулярызуе ідэі энергаэфектыўнасці і выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі ў краінах Усходняга партнёрства. Гэта дасягаецца шляхам фінансавання праектаў і праграм, якія спрыяюць рэфармаванню энергетычнага рынку для скарачэння залежнасці ад крыніц энергіі і яе спажывання на нацыянальным узроўні. У доўгатэрміновай перспектыве энергазабеспячэнне становіцца больш даступным, надзейным і празрыстым. Такім чынам, скарачаецца дэфіцыт энергарэсурсаў і памяншаецца кошт энергіі для грамадзян і прыватнага сектара. Больш падрабязна аб ініцыятыве: www.EU4Energy.eu

http://euprojects.by/blr/news/15-belarusian-cities-will-join-the-eu-initiative-covenant-of-mayors-in-minsk/​​​​​​​

 

Портал ngo.by

Опубликовано: 11.12.17