Последние новости

18.09.2017В Польше хотят ввести налог на трудоустройство иностранцев
В Польше хотят ввести налог на трудоустройство иностранцев До конца 2017 года правительство Польши планирует принять проект ...
14.09.2017Гранты ад Вышаградскай групы (да 40 000 еўра)
Гранты ад Вышаградскай групы (да 40 000 еўра)Стратэгічныя гранты падтрымліваюць праектныя прапановы, ...
08.09.2017Первая велодорожка на проезжей части появилась в Бресте
Первая велодорожка на проезжей части появилась в БрестеДолгожданная велодорожка появилась на ул. Янки Купалы, напротив ...
06.09.2017Набор участников на проект в Германию
Набор участников на проект в ГерманиюChances of DIVERSITY: Youth Initiatives and Peacebuilding in Eastern Europe

Бясплатная адукацыйная праграма для жанчын-прадпрымальніц з Мінскай і Брэсцкай абласцей

Бясплатная адукацыйная праграма для жанчын-прадпрымальніц з Мінскай і Брэсцкай абласцей

Адкрыты набор на ўдзел у міжнароднай адукацыйнай праграме «Жаночае прадпрымальніцтва з сацыяльным акцэнтам».

Гэта першая ў Беларусі праграма, распрацаваная для навучання жанчын асаблівасцям вядзення сацыяльна-арыентаванага бізнесу. Навучальныя матэрыялы заснаваны на прыкладах міжнароднага бізнесу, адаптаваных да беларускіх рэалій. У якасці трэнераў і экспертаў выступаюць беларускія і міжнародныя спецыялісты (Германія, Бельгія, Вялікабрытанія, Нідэрланды).

Хто можа ўдзельнічаць у праграме?

Удзельнічаць у праграме могуць жыхаркі Брэста і Брэсцкай вобласці, а таксама Мінска і Мінскай вобласці, якія жадаюць стварыць сацыяльна-арыентаванае прадпрыемства або ўжо запусцілі свой сацыяльны бізнес не менш чым адзін год таму.
Працягласць і змест курса

Працягласць праграмы складае 15 месяцаў (ліпень 2017 г. – кастрычнік 2018 г.)
Навучальны план прадугледжвае:

  • правядзенне 7-мі вочных сесій (2 трэнінгі на месяц у сярэднім);
  • практычныя заняткі на базе паспяховых жаночых і сацыяльных прадпрыемстваў з мэтай абмену досведам;
  • форумы/сустрэчы з паспяховымі прадпрымальніцамі ў галіне сацыяльна-арыентаванага бізнесу, з прадстаўнікамі дзяржаўных структур, якія  прапануюць падтрымку развіццю прадпрымальніцтва;
  • удзел у мерапрыемствах жаночых бізнес-сетак;
  • кансультацыі спрактыкаваных экспертаў ды інш.

40 удзельніц праграмы (20 у Брэсцкай і 20 у Мінскай абласцях) пазнаёмяцца з этапамі фарміравання сацыяльнай бізнес-ідэі і запуска бізнесу, прыдбаюць неабходныя навыкі і веды па развіцці сацыяльна-арыентаванага бізнесу, даведаюцца пра магчымасці фінансавання і адметнасці вырашэння сацыяльных задач. Кожная ўдзельніца атрымае ментарскую падтрымку ад экспертаў праекта, што дазволіць зрабіць бізнес паспяховым і ўстойлівым. Заняткі будуць праходзіць паралельна ў двух гарадах  – Мінску і Брэсце. Мова навучання  – руская.
Як паўдзельнічаць у праграме?

Дзеля таго, каб паўдзельнічаць у праграме, неабходна зарэгістравацца, запоўніўшы анкету. Заяўкі на ўдзел у праграме прымаюцца да 20 ліпеня. Арганізатары звяжуцца толькі з адабранымі кандыдаткамі.
Больш падрабязна пра даты і змест трэнінгаў чытайце тут.
Па дадатковых пытаннях звяртайцеся, калі ласка, па наступных адрасах сеціўнай пошты:

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.  (Аляксандра Курыловіч, Брэст)
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. (Максим Падбярозкін, Мінск).


Праект «Падтрымка жаночага прадпрымальнцітва з акцэнтам на сацыяльны бізнес у Брэсцкай і Мінскай абласцях» накіраваны на падтрымку прымальніцкай дзейнасці жанчын у Беларусі з акцэнтам на сацыяльны бізнес праз навучанне, умацаванне узаемадзеяння паміж органамі заканадаўчай улады і прадпрымальнікамі па падтрымцы сацыяльнай сферы і жанчынамі-прадпрымальніцвамі з рэгіёнаў, а таксама міжнародны абмен досведам і ўмацаванне нямецка-беларускага супрацоўніцтва ў вырашэнні пастаўленых праектам задач.

Праект рэалізуецца ў межах Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўраду Герамніі. Выканаўцы праекта ў Беларусі – Брэсцкі мясцовы фонд рэгіянальнага развіцця, Брэсцкі тэхнапарк, АА «Беларускі Саюз прадпрымальнікаў», ОДБ Брусель, АА «Супрацоўніцтва дзелавых і творчых жанчын», кансалтынгавая ўстанова «Сацыяльныя тэхналогіі бізнесу».

У Германіі партнёрамі праекта выступаюць Беларуска-Германскае Таварыства і Таварыства па міжнароднай адукацыі і супрацоўніцтве КаапФорум Інтэрнацыяналь

Крыніца ОДБ Брусель

Опубликовано: 29.06.17