6 карысных дзён у Залессі: берасцейскіх студэнтаў запрашаюць на «Тыдзень асабістай эфектыўнасці»

6 карысных дзён у Залессі: берасцейскіх студэнтаў запрашаюць на «Тыдзень асабістай эфектыўнасці»

Весела ды інтэлектуальна збавіць час на сядзібе непадалёк ад Берасця з 5 па 11 лютага прапаноўвае маладзёнам Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”. Бясплатныя майстар-класы і прэзентацыі, якія правядуць дасведчаныя трэнеры, дапамогуць першакурснікам адаптавацца да самастойнага жыцця.

Колькасць месцаў абмежаваная, паспяшайцеся! Узяць удзел у праграме змогуць 20 чалавек, адбор праводзіцца на падставеанкет-заявак да 1 лютага.  Сумоўе адбудзецца 2 і 3 лютага. Калі ў вас няма магчымасці быць у Берасці, можна прайсці яго анлайн.  

Узрост: 17-20 гадоў. Кошт: бясплатна; праезд з Берасця і трохразовае харчаванне аплочваюць арганізатары. Дзе: вёска Залессе ў 40 кіламетрах ад Берасця, сядзіба “Дом еўрапейскіх сустрэч”.

“Паступіўшы ва ўніверсітэт, маладыя людзі сутыкаюцца з неабходнасцю самастойна вырашаць праблемы: шукаць падпрацоўку, планаваць свае выдаткі, заваёўваць аўтарытэт у калектыве, – кажа каардынатарка праграмы Алена Каховіч. – Нашыя курсы дапамогуць развіць упэўненасць ды самаарганізацыю, ставіць мэты і дасягаць іх і ў асабістым жыцці, і ў вучобе”. 

Заняткі ў Залессі будуць ідэальныя для студэнтаў першых курсаў, каб падрыхтавацца да студэнцкага жыцця і атрымаць новыя навыкі, якія дапамогуць правесці студэнцкія гады весялей, разнастайней і больш паспяхова. Удзельнікі навучацца эфектыўнаму ўзаемадзеянню з дарослымі і аднагодкамі, разаўюць ў сабе ўпэўненасць, мэтанакіравасць і матывацыю. Тэмы трэнінгаў: майстэрства самапрэзентацыі; пошук дадатковага заробку; тайм-мэнэджмент; развіццё матывацыі; бюджэтныя падарожжы; дзейнасць грамадскіх арганізацый Берасця.

1

Источник: by.odb-office.eu 

Опубликовано: 22.01.18