Последние новости

18.09.2017В Польше хотят ввести налог на трудоустройство иностранцев
В Польше хотят ввести налог на трудоустройство иностранцев До конца 2017 года правительство Польши планирует принять проект ...
14.09.2017Гранты ад Вышаградскай групы (да 40 000 еўра)
Гранты ад Вышаградскай групы (да 40 000 еўра)Стратэгічныя гранты падтрымліваюць праектныя прапановы, ...
08.09.2017Первая велодорожка на проезжей части появилась в Бресте
Первая велодорожка на проезжей части появилась в БрестеДолгожданная велодорожка появилась на ул. Янки Купалы, напротив ...
06.09.2017Набор участников на проект в Германию
Набор участников на проект в ГерманиюChances of DIVERSITY: Youth Initiatives and Peacebuilding in Eastern Europe

Раскрый свой лідарскі патэнцыял: трэнінг у Венгрыі

Раскрый свой лідарскі патэнцыял: трэнінг у Венгрыі

Да ўдзелу запрашаюцца: 

Дзе:  
Калi: 11-17 верасня 2017
Мова: 
Дэдлайн: 20.07.2017

Крынiца: salto-youth.net

 

“Leadership from Inside-out” (11-17 верасня 2017, Венгрыя) – гэта трэнінг для трэнераў, фасілітатараў, моладзевых працаўнікоў і лідараў, адукатараў ды настаўнікаў, якія актыўна працуюць з міжнацыянальнымі/міжкультурнымі групамі і маюць жаданне дапамагаць іншым рэалізаваць свой патэнцыял.

Цягам 5 дзён удзельнікаў чакае інтэнсіўная праграма, якая дапаможа даведацца пра ключавыя лідарскія і культурныя канцэпцыі ды тэорыі (напрыклад, сітуатыўнае лідарства, тэорыя культурных вымярэнняў Хофстэдэ), а таксама пра звязаныя з імі навыкі (назіранне, зваротная сувязь, актыўны слуханне).

Створаныя на трэнінгу умовы і прастора дапамогуць удзельнікам адказаць на шмат персанальных пытанняў:

Што вызначае мяне?
Які я лідар? Які ў мяне стыль лідарства?
Якім лідарам я хачу быць?
Які ўплыў я маю на іншых?
Якія ў мяне асабістыя схільнасці?
Адкуль ідзе крыніца маёй энергіі?
Як я бачу людзей іншых культур?
Які ўнесак я раблю ў аб’яднанне народаў свету?

На трэнінгу можна даведацца пра:

тэорыі і канцэпцыі лідарства;
што такое вясці ды быць вядомым;
групавую дынаміку;
давер сярод чальцоў каманды;
самаўпэўненнасць і публічныя выступы;
міжкультурнае навучанне і іншыя карысныя рэчы.

Кошт праграмы:

400 € для удзельнікаў, якія маюць аплочваемую працу;
360 € для студэнтаў і людзей без аплочваемай працы.

Кошт праграмы пакрывае:

пражыванне цягам 5 дзён у месцы сусветнай спадчыны UNESCO;
харчаванне згодна з вашымі патрэбамі;
арэнду памяшкання для трэніга з матэрыяламі.

Транспартныя выдаткі, візы і страхоўкі удзельнікі аплочваюць самастойна.

Даведацца падрабязнасці ды падаць заяўку можна па спасылцы. Дэдлайн – 20 ліпеня.

https://adukacyja.info/naviny/raskryy-svoy-lidarski-patencyyal-treninh-u-vyenhryi/

Опубликовано: 28.06.17